12 траўня 2024 г.ПІЛІГРЫМКА ПІНСК – ЛАГІШЫН. =Штогод ў траўні, у Санктуарыі Маці Божай ў Лагішыне, …

12 траўня 2024 г.ПІЛІГРЫМКА ПІНСК – ЛАГІШЫН. =Штогод ў траўні, у Санктуарыі Маці Божай ў Лагішыне, узгадваецца каранаванне Цудадзейнага Абраза, якое мела месца 10 траўня 1997 г. З гэтай нагоды праходзіць традыцыйная Пілігрымка з Пінска да Лагішына. =У гэтым годзе ўшанаваць Каралеву Палесся пілігрымы (150 вернікаў, сярод іх група грэка-католікаў) прыйшлі ў Санктуарый у нядзелю, 12 траўня. =Увечары, у Санктуарыі канцэлебраваную св. Імшу ўзначаліў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, саслужылі і грэка-каталіцкія святары: архім. Сяргей, а. Віталь Быстроў і протадыякан Вячаслаў Гарчакоў. За арганізацыю грэка-каталіцкай групы адказны быў Цігран Латышаў.