Травень у Каталіцкай Царкве прысьвечаны малітвам да Багародзіцы. 13 траўня ў царкоўным календары быў…

Травень у Каталіцкай Царкве прысьвечаны малітвам да Багародзіцы. 13 траўня ў царкоўным календары быў успамін зьяўленьня Маці Божай у Фаціме. Варта паглядзець цікавы мастацкі фільм пра гэтыя падзеі:

ЯВЛЕНИЕ / FATIMA (2020). Драма, ЗША, Партугалія.

У Партугаліі дзеці запэўніваюць, што бачылі Багародзіцу, але ўлады не гатовыя гэта трываць. Кранальная драма з ваенным падтэкстам на падставе рэальнай гісторыі.

1917 год. Еўропа ў агні Першай сусьветнай вайны. Каля партугальскага мястэчка Фаціма тром дзецям-пастушкам зьяўляецца Дзева Марыя і адкрывае ім тры таямніцы аб лёсах сьвету. Іх адкрыцьці натхняюць вернікаў, якія шукаюць адказы на складаныя пытаньні. Але ўсё гэта раздражняе ня толькі мясцовыя ўлады, але і царкоўныя, якія спрабуюць прымусіць дзяцей адмовіцца ад іх сьведчаньняў, прызнацца ў тым, што яны ўсё прыдумалі. Па меры таго, як распаўсюджваецца вестка пра прароцтвы, атрыманыя ад Маці Божай, дзясяткі тысячаў рэлігійных паломнікаў зьбіраюцца на гэтае месца ў надзеі стаць сьведкамі цуду. Тое, што яны зьведаюць, назаўжды зьменіць іх жыцьцё.

https://youtu.be/fUQCG3w0Nng?feature=shared