Сакратару Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі нададзены тытул Капелана Яго Святасці
20 мая Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйна паведаміла, што Сакратару згаданай нунцыятуры ксяндзу Кшыштафу Сэроку Папа Францішак надаў ганаровы тытул Капелана Яго Святасці, пры звароце — Монсінёр.