+У той жа чацвер, 23 траўня 2024 г., Папа Францішак прыняў у Апостальскім палацы дзяржаўна-царкоўную дэлегацыю Паўночнай Македоніі. Найперш Папа прыняў Прэзідэнта Паўночнай Македоніі спадарыню Гардану Сіляноўска-Даўкаву. Размова доўжылася 35 хвілін, а затым Прэзідэнта Сільяноўска-Даўкову прыняў Дзяржаўны сакратар Святога Пасаду кардынал П’етро Паролін. =Каталіцкую Царкву у Македоніі (у рамках дзяржаўнай дэлегацыі) прадстаўляў протаіерэй стаўрафор доктар Зоран Стаянаў (з візантыйскай епархіі Струміца-Скоп’е). =Дэлегацыю Македонскай Праваслаўнай Царквы – Ахрыдскай Архіепіскапіі ўзначалілі Мітрапаліт Дэбарска-Кічаўскі Цімацей і Мітрапаліт Еўрапейскі Пімен.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ