МАРК ШАГАЛ – БІБЛЕЙСКАЕ ЗАЧАРАВАННЕ.
“У жывапісу ёсць толькі адзін колер – колер кахання…” Марк Шагал
“Ад юнацтва прыцягвала мяне Біблія. Мне заўсёды здавалася і да гэтага часу здаецца, што яна самая вялікая крыніца паэзіі ўсіх часоў. Біблія падобная на рэзананс прыроды, і гэтую таямніцу я спрабаваў перадаць… але я не чытаў Біблію, я яе сніў”, – казаў Шагал. І працягваў: “Біблія – самы вялікі ў свеце твор мастацтва. Біблія ўтрымлівае ў сабе высокі ідэал быцця чалавека на планеце Зямля”; “калі б людзі больш уважліва чыталі прарокаў, яны там маглі б знайсці адказы на самыя розныя пытанні быцця, аж да атаясамленьня светабудовы з любоўю: «Без любові наш свет – крок за крокам – будзе набліжацца да канца»”.
Гэта зачараванне Бібліяй Марк Шагал здолеў перадаць у сваіх творах.
“Песня песняў” складаецца з 1250 габрэйскіх слоў, усяго з 1250 слоў, але духмяных каханнем. Гэта паэма дыхае каханнем. Дыхаюць каханнем і карціны Шагала з цыклу “Песня песняў”.