Чацвёртыя Агульнабеларускія дні моладзі завяршыліся ў Браславе з благаслаўленнем біскупаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сведчаннямі маладых людзей і благаслаўленнем двух біскупаў у Браславе завяршыліся Чацвёртыя Агульнабеларускія дні моладзі

21 ліпеня, пасля нядзельнай святой Імшы, цэлебрацыю якой у санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў, узначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, некалькі ўдзельнікаў Чацвёртых Агульнабеларускіх дзён моладзі падзяліліся сваімі сведчаннямі.