Сёлетні фэст у Браславе пройдзе ў межах святкавання 25-годдзя з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі.Ц…

Сёлетні фэст у Браславе пройдзе ў межах святкавання 25-годдзя з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі.
Цудадзейная Ікона Багародзіцы была каранаваная Папскімі каронамі 15 гадоў таму.

Праграма
=16 жніўня, ПЯТНІЦА
16.00–18.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў
18.15 — гісторыя дыяцэзіі і браслаўскага касцёла
19.00 — святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі
21.00 — АКАФІСТ БАГАРОДЗІЦЫ
21.30 — Крыжовы шлях
22.15 — малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудадзейным Абразом
23.15 — Ружанцовая малітва; працэсія са свечкамі з копіяй абраза Маці Божай
=17 жніўня, СУБОТА
0.00 — святая Імша перад Абразом Маці Божай
2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (прыватная малітва)
7.00 — святая Імша на лацінскай мове
8.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
9.00 — Ружанцовая малітва
11.00 — урачыстая святая Імша на палявым алтары