НАША ВЕРА.УШАНАВАННЕ БАГАРОДЗІЦЫ.МАЦІ БОЖАЯ “БРАСЛАЎСКАЯ”.1⃣Абраз Маці Божай Браслаўскай, абр…

НАША ВЕРА.
УШАНАВАННЕ БАГАРОДЗІЦЫ.

МАЦІ БОЖАЯ “БРАСЛАЎСКАЯ”.
1⃣
Абраз Маці Божай Браслаўскай, абраз Маці Божай Валадаркі азёраў — адна з хрысціянскіх святынь на Беларусі. Знаходзіцца ў галоўным алтары касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (г. Браслаў, Віцебшчына).

На тэрыторыі браслаўскай парафіі быў праваслаўны манастыр, які ўзнік у XV ст. па фундацыі віленскага ваяводы Войцеха Манівіда на востраве возера Неспіш. У першай пал. XVII ст. манастыр стаў уласнасцю ўніяцкай царквы, і ў ім пасяліліся базыльяне.

Тут, за тры кіламетры ад Браслава, знаходзілася асабліва шанаваная вернікамі цудадзейная выява Маці Божай, якой вернікі аддавалі пашану падчас свята, якую таксама называюць Маці Божай Манастырскай.

З актаў віленскага архіва вядомы трагічны лёс кляштара базыльянаў. У 1832 г. ад удару маланкі ўспыхнуў пажар, які знішчыў усе пабудовы. Ацалеў толькі абраз Маці Божай.