29 жніўня Свята Адсячэння галавы св. Яна Хрысціцеля Ян Хрысціцель – апошні з прарокаў, якія былі да…

29 жніўня
Свята Адсячэння галавы св. Яна Хрысціцеля
Ян Хрысціцель – апошні з прарокаў, якія былі да Хрыста, і Яго прадвеснік. Ісус называў яго “больш, чым прарокам” , “самым вялікім з народжаных жанчынамі” і прыпадабняў яго да Іллі.
Пасля асуджэння беззаконняў правіцеля Юдэі Ірада Антыпы быў узяты пад варту і затым абезгалоўлены.
Ян Хрысціцель шануецца не толькі ва ўсім хрысціянскім свеце , але таксама і паслядоўнікамі ісламу. Цэрквы яго імя ёсць у любой краіне свету, яго імя, якое ў перакладзе са старажытнагабрэйскай азначае «Бог прыхільны», стала адным з самых распаўсюджаных імёнаў у свеце. Сваім святым заступнікам яго лічаць многія гарады і краіны, а таксама богапасвячаныя асобы.