ДАБРАНАЧ – АД МАТУЛІ.”Анёле Божы, дружа мой,Ты заўсёды будзь са мной.Рана, ўвечар і ўначыБудзь ласка…

ДАБРАНАЧ – АД МАТУЛІ.

“Анёле Божы, дружа мой,
Ты заўсёды будзь са мной.
Рана, ўвечар і ўначы
Будзь ласкаў мне памагчы
Змагаць духа злога,
Верна служыць Богу.
Душу, цела сцеражы,
Да жыцця вечнага давядзі. Амэн.”

Гэта малітва на сон. Кожны моліцца за сябе… Але – і за сваіх блізкіх ! Кожная матуля звяртаецца да Бога за сваю сям’ю, за сваё дзіцятка. І кожны любячы дзіцёнак, нягледзячы, якога ён/яна ўзросту – памоліцца на ноч за маму, тату, за родных. Нашы сем’і – ланцужок дабра. Астраўкі кахання. Колы выратавання. Вымалім жа здароўе, шчасце і спакой сваім родным, тым, каго любім…

ДАБРАНАЧ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ !

Хай будзе заўтра…