Калі пераважае логіка канфрантацыі і гвалтоўнага супрацьстаяньня, раёны, якія ляжаць на мяжы паміж …

Калі пераважае логіка канфрантацыі і гвалтоўнага супрацьстаяньня, раёны, якія ляжаць на мяжы паміж канфліктуючымі дзяржавамі, у канчатковым выніку аказваюцца супраць сваёй волі моцна ўцягнутымі ў канфлікт. З іншага боку, калі, нарэшце, канфлікт замяняецца на супрацоўніцтва, тыя ж самыя памежныя раёны становяцца найбольш прыдатнымі для вызначэньня патрэбаў новай мірнай эры і шляхоў, па якіх варта ісьці, – падкрэсьліў Папа Рымскі.

“Па сутнасьці, не памер тэрыторыі або колькасьць жыхароў зьяўляюцца неабходнай умовай для таго, каб дзяржава адыгрывала важную ролю на міжнароднай арэне ці станавілася важным эканамічным і фінансавым цэнтрам. Хутчэй, гэта цярплівая пабудова мудрых інстытутаў і законаў, якія рэгулююць жыцьцё грамадзянаў у адпаведнасьці з крытэрыямі справядлівасьці і павагі да вяршэнства закону, ставячы асобу і агульнае дабро ў цэнтар, якія прадухіляюць небясьпекі дыскрымінацыі і супрацьстаяць ім”, – адзначыў Сьвяты Айцец Францішак.
https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2024-09/papa-da-palitychnyh-lidara-lyuksemburga-galonaya-zadacha-sluzhen.html?fbclid=IwY2xjawFiT-lleHRuA2FlbQIxMQABHSgbrLd4SA31gprAGFn_BDqit5CyDqHNUW57kp58TeXCaD4C1_-KTyrCLw_aem_EKBo6HCZQQU6wOYCKHGJLg

Папа да палітычных лідараў Люксембурга: галоўная задача – служэнне – Vatican News

Служэнне з’яўляецца вышэйшым высакародным тытулам, галоўнай задачай і ладам жыцця, якога трэба прытрымлівацца кожны дзень, – нагадаў Папа палітычным …