Нябесны Жаніх – Хрыстос Госпад – сваёй ўсячыстай кроўю здабыў сабе нявесту – святую Царкву. Ён учыніў яе сабе слаўнай, на якой няма ні гнюсі, ні заганаў, ачысціўшы яе найперш купеллю воднаю ад плямы грахоўнай. А ты, Найсвяцейшая Дзева, цаною гэтай жа ўсячыстай крыві ўдастоілася беззаганнасці ў самым сваім зачацці, выявіўшы ў сабе бясплямны вобраз беззаганнасці святой Царквы. Ты чуеш ад свайго нябеснага Жаніха, Які кажа: Бы лілея між цернямі, так сяброўка мая між дочкамі; і зноў: Уся ты гожая, і заганы ў табе няма.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ