ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК“Пакланяцца з вераю ўсячыстым мукам Госпада”У сітуацыі эпідэміі шматлікія вернікі в…

ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК
“Пакланяцца з вераю ўсячыстым мукам Госпада”
У сітуацыі эпідэміі шматлікія вернікі вымушаныя заставацца ў сваіх дамах.
У дні Вялікага Тыдня, калі Ісус Хрыстос “ідзе на сваю дабравольную, вечнапамятную і жыватворчую смерць” – тым, хто ў асабістай (сямейнай) малітве хоча Яго суправаджаць – прапануем прачытаць фрагмент Святога Евангелля і паразважаць над ім.
Вялікі Панядзелак – Ев. Марка 14:1-9

Сёньняшні дзень нам сьветла абвяшчае пачатак мукаў Госпада.
Прыйдзіце, сьвяталюбцы, сустрэнем Яго песьнямі:
Вось Творца ідзе, каб прыняць крыж, зьнявагі і раны,
і быць асуджаным Пілатам.
Ён прымае біцьцё па галаве ад слугі,
і ўсё церпіць, каб збавіць чалавека.
Дык усклікнем Яму: «Чалавекалюбны Хрысьце Божа,
даруй адпушчэньне правінаў тым,
што пакланяюцца з вераю ўсячыстым мукам Тваім».
(Ютрань Вялікага Панядзелка)