Ніхто хай не баіцца сьмерці, бо сьмерць Збавіцеля вызваліла нас. Пакаштаваўшы сьмерці, Ён зьнішчыў сьмерць. Зышоўшы ў пекла, Ён паланіў яго. Ісая, што прадбачыў гэта, усклікае: Пекла сумелася, сустрэўшы Цябе ўнізе. Сумелася, бо было адмененае; сумелася, бо было абсьмяянае; сумелася, бо было зьнішчанае; сумелася, бо было зьвержанае; сумелася, бо было зьвязанае. Схапіла мёртвае цела і сутыкнулася з Богам. Прыняло зямлю і сустрэлася з небам; прыняло бачнае, і ўпала ў тое, чаго ня бачыла. Сьмерць, дзе тваё джала? Пекла, дзе твая перамога? Уваскрос Хрыстос, – і ты было спустошанае; Уваскрос Хрыстос, – і дэманы ўпалі; Уваскрос Хрыстос, – і анёлы радуюцца; Уваскрос Хрыстос, – і жыцьцё запанавала. Уваскрос Хрыстос, – і ніводнага мёртвага не засталося ў магіле. Хрыстос уваскрос з мёртвых, пачатак тых, што заснулі. Яму слава і ўлада на вякі вякоў.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ