Бог, Каторы стварыў свет ды ўсё, што на ім, Госпад неба і зямлі, не пражывае ў святынях, рукой людзей пабудаваных, ды не патрабуе паслугі рук людзкіх, як быццам Яму чаго не стае, бо Ён сам дае ўсім жыццё і дыханне, ды ўсё іншае. Ён з аднаго чалавека вывеў увесь род чалавечы, каб пражываў на ўсім вобліку зямлі, вызначаючы час і межы іхняга пражывання, каб шукалі Бога, можа, часам дакрануцца Яго і знойдуць Яго, бо Ён, па праўдзе, недалёка ад кожнага з нас. Бо ў Ім жывём, рухаемся ды існуем, як сказалі некаторыя з вашых паэтаў: “Мы бо і род Ягоны”.
(Дзеі апосталаў 17, 24-28)
(Дзеі апосталаў 17, 24-28)