ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! Пахаванне кс. Юзафа Трубовіча, прыяцеля грэка-католікаў Гродна.
30 чэрвеня 2020 г. пры касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбылося пахаванне кс. прэлата Юзафа Трубовіча, найстарэйшага каталіцкага святара ў Беларусі, які адышоў у вечнасць 26 чэрвеня 2020 года, на 95-м годзе жыцця, у святарстве правёў амаль 64 гады.
Пахавальную св. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч у саслужэнні гродзенскіх біскупаў Аляксандра Кашкевіча і Юзафа Станеўскага, а таксама біскупа віцебскага Алега Буткевіча і дапаможных біскупаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага і Аляксандра Яшэўскага.
Св. Імшу саслужыў і настаяцель гродзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай а. Андрэй Крот – протапрэзбітар Заходняга Дэканата Беларусай грэка-каталіцкай Царквы.
Гэта быў знак ўдзячнасці гродзенскіх грэка-католікаў для кс. прэлата Юзафа за ягоную адважную дапамогу, якую ён даваў грэка-каталіцкаму душпастыру ў Гродне – а. Віктару Данілаву ў гады камуністычнага пераследу (1977-1988) і ў 1996-2005 гг.
Пахавальная Імша за супакой душы спачылага святара Юзафа сабрала мясцовых парафіян, а таксама іншых жыхароў горада над Нёманам, якія прыйшлі выказаць Богу ўдзячнасць за ўсё дабро, якое атрымалі ад ксяндза Юзафа Трубовіча.
Прыбылі таксама святары з усёй Беларусі, якія былі звязаны з ксяндзом прэлатам, яго выхаванцы і тыя, падчас вучобы якіх у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе ён быў прэфектам. Вечная памяць!