
Дачка Магдаліі, шчаслівая жанчына, 
Мы ўзвялічваем цябе ўзнёслым гімнам. 
Ты першая ўваскрослага сустрэла, 
О верная ў любові. 
Калісьці вызваліў цябе Ён з путаў злога, 
Усю сілу дэманаў Ён перамог сваёю моцай, 
І поўная ўдзячнасці за гэта 
Ты з радасцю за Ім хадзіла. 
Так заквітнеў прыгожы плён любові: 
Слязьмі ты Яго ногі абмывала 
І, атрымаўшы ласку прабачэння, 
За міласэрнасць Бога праслаўляла. 
Пад крыжам у вялікім смутку ты стаяла, 
Да смерці верная Настаўніку святому. 
А, зняўшы цела, раны абмывала 
Слязьмі сваімі з болем і ў любові. 
Няхай бязмежная любоў Хрыста і Збаўцы 
Учыніць нас удзельнікамі неба, 
Каб разам праслаўлялі мы з Марыяй 
Уваскрослага навекі ў небе.