31 жніўня ў Апараце ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі адбылося пася…

31 жніўня ў Апараце ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі адбылося пасяджэнне Кансультацыйнай міжканфесійнай рады, у склад якой уваходзяць кіраўнікі рэспубліканскіх рэлігійных аб’яднанняў праваслаўнай, рыма-каталіцкай, юдэйскай, мусульманскай, стараабрадскай і пратэстанцкай канфесій і рэлігійных кірункаў.

Нягледзячы на тое, што Каталіцкі Касцёл у Беларусі з’яўляецца другой па колькасці вернікаў традыцыйнай канфесіяй, яго прадстаўнік не быў запрошаны на пасяджэнне кансультацыйнай рады, пра якое мы нават не ведалі.

Пасля пасяджэння з намі звязаліся прадстаўнікі іншых канфесій і падзяліліся, што на ім нас, беларускіх католікаў, літаральна «палівалі брудам».

https://catholic.by/3/pub/interview/12116-b-skup-yuryj-kasabutsk-spetsyyal-nym-nterv-yu-catholic-by-fakty-gavorats-shto-adbyvaetstsa-perasled-kastsjola

Біскуп Юрый Касабуцкі ў спецыяльным інтэрв’ю Catholic.by: Факты гавораць, што адбываецца пераслед Касцёла (BY / RU)

1 верасня Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі даў спецыяльнае інтэрв’ю Catholic . by , у якім выказаў ацэнку сённяшняй няпростай сітуацыі Касцёла ў Беларусі.