19 верасня споўніцца 290 гадоў з дня каранацыі цудатворнай Жыровіцкай іконы Багародзіцы папскімі каронамі.
Улічваючы вялікую колькасць ацаленняў, якія адбываліся перад іконай Багародзіцы ў Жыровічах і яе копіяй у Рыме, падчас пантыфікату Папы Рымскага Бенядыкта XIII у 1726 г. было вырашана “ўскласці на галаву Боганемаўляці Ісуса і Багародзіцы Дзевы ў Жыровічах у царкве айцоў Чыну святога Васіля Вялікага Кіеўскай мітраполіі залатыя кароны”.
Намаганнямі тагачаснага пракуратара кіеўскіх мітрапалітаў у Рыме іераманаха Венядыкта Трулевіча у Рыме былі зробленыя залатыя кароны, якія блаславіў Папа Клімент XII і якія княгіня Ганна з роду Сангушкаў, удава Караля Радзівіла, аздобіла каштоўнымі камянямі.
Каранацыя адбылася 19 верасня 1730 г. у Жыровічах.
Акафіст перад Жыровіцкай іконаю Маці Божай: http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=856