У Гродне вядзецца набор слухачоў на «Курсы сямейнага жыцця» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Бе…

У Гродне вядзецца набор слухачоў на «Курсы сямейнага жыцця» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2020–2021 навучальны год. У курсах могуць браць удзел усе жадаючыя, якія зацікаўлены дабром сям’і.

Мэтай курсаў з’яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы нарачоных да сакрамэнту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.

Навучанне працягваецца тры гады. З’езды адзін раз на месяц.

Месца навучання: касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна, Дзевятоўка, вул. Курчатава, 41).

Пасля заканчэння «Курсаў сямейнага жыцця» выпускнік атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях.
https://catholic.by/3/news/announcements/12033-u-grodne-vyadzetstsa-nabor-slukhacho-na-kursy-syamejnaga-zhytstsya-pry-kkbb-na-2020-2021-navuchal-ny-god

У Гродне вядзецца набор слухачоў на «Курсы сямейнага жыцця» пры ККББ на 2020–2021 навучальны год