Агарнула нас безвыходная бездань, няма нікога, хто б вызваліў нас, мы сталіся, быццам авечкі, якіх вядуць на зарэзаньне. Збаў людзей Тваіх, Госпадзе Божа наш, бо Ты – моц зьнямоглых і вызваленьне.
Праступкам першастворанага мы моцна параненыя, але ацаліліся Тваімі ранамі, якія Ты, Госпадзе Хрысьце, за нас пацярпеў, бо Ты – моц зьнямоглых і збаўленьне.
Ты, Госпадзе ўсемагутны, узьняў нас ад пекла, забіўшы ўсяяднага кіта, і Тваёй магутнасьцю зьнішчыў ягоную сілу. Ты – наша жыцьцё, сьвятло і ўваскрасеньне.
У Табе, Дзева ўсячыстая, цешацца нашыя прабацькі, бо праз Цябе яны зноў атрымалі страчаны праступкам рай. Ты ж перад родамі і пасьля родаў застаешся чыстаю.