ПАЧАЎСЯ 425-ты год ад БЕРАСЦЕЙСКАЙ ЦАРКОЎНАЙ УНІІ +++Грэка-католікі Беларусі пачалі юбілейную душпас…

ПАЧАЎСЯ 425-ты год ад БЕРАСЦЕЙСКАЙ ЦАРКОЎНАЙ УНІІ +++
Грэка-католікі Беларусі пачалі юбілейную душпастырскую праграму

16-18 кастрычніка (6-8 кастрычніка паводле юліянскага каляндара ў той час) 1596 г. у Берасці прайшоў царкоўны сабор Рускай Царквы (Кіеўскай мітраполіі), на якім было абвяшчанае З’яднанне (лац. Unio) з Рымскім Апостальскім Пасадам.
У нядзелю, 18 кастрычніка 2020 г. Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек), на Боскай Літургіі ў Берасці, ініцыяваў юбілейную Душпастырскую праграму, якая будзе праходзіць на працягу ўсяго года – да 18 кастрычніка 2021 г.
На працягу Юбілейнага года Беларуская Грэка-каталіцкая Царква хоча даць вернікам хрысціянскіх канфесіі і людзям добрай волі магчымасць аб’ектыўна, шматбакова абмяркаваць і асэнсаваць фенамен і спадчыну Берасцейскай ўніі ў гісторыі Беларусі.

“Пачынаем душпастырскую праграму ў рамках святкавання 100-годдзя нараджэння “Папы Славяніна” – св. Яна Паўла ІІ, які добра разумеў каштоўнасць Берасцейскага З’яднання. Успамінаем ягоны Апостальскі ліст «Набліжаецца дзень» (ад 12 лістапада 1995 г.), прысвячаны гэтай падзеі.
І гэта вельмі сімвалічна, што сёння мы сабраліся ў Берасці каля Іконы св. Яна Паўла ІІ, якая 30-га ліпеня бягучага года быля асвячаная http://svjazep.org/index.php?newsid=2243 на ягонай магіле ў Рыме. Дзякуем Госпаду за служэнне Яна Паўла ІІ і ягоную пастырскую блізкасць да нашай Царквы” – сказаў архімандрыт Сяргей.

Для вернікаў БГКЦ юбілейная душпастырская праграма – гэта час, каб у духовым і літургічным жыцці больш глыбока ўспрыняць каштоўнасць Сулучнасці (Communio) з Рымскім Апостальскім Пасадам на працягу гісторыі ды сёння.
Таму вернікі святочнага багаслужэння ў Берасці прынялі з асаблівай удзячнасцю словы пастырскага віншавання накіраваныя да іх Апостальскім нунцыем архібіскупам Антэ Ёзічам ды ягонае служэнне ў Беларусі ў гэты складаны час даручылі ў малітве св. Яну Паўлу.

Малітва за Беларусь на магіле св. Яна Паўла ІІ » Грэка-каталіцкая парафія святога Язэпа

Кардынал Канрад Краеўскі асвяціў ікону св. Яна Паўла ІІ. Духовая праграма XXVI грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк 2020, што праходзіла ў днях 8-12 ліпеня 2020 пад дэвізам “Святло