У гэты дзень цэрквы ва ўсім свеце рыхтуюцца аб’яднаць свае намаганні і малітвы, каб у яднанні «памятаць вязняў, як бы і вы з імі былі ў кайданах, і пакутнікаў, бо і самі вы ў целе» (Яўр. 13: 3). Пачынаючы з 1996 года, больш за 105 тыс. цэркваў больш чым у 130 краінах свету правялі ў гэты дзень адпаведныя мерапрыемствы.
«Калі нашы супрацоўнікі сустракаюцца з гнанымі хрысціянамі ў розных краінах свету, іх першай просьбай да свабоднай царквы з’яўляецца просьба маліцца за іх, – распавядае супрацоўнік амерыканскага офіса «Галасы мучанікаў» Тод Нетлтан. – Міжнародны дзень малітвы за пераследаваную царкву – гэта дзень, калі ўсё Цела Хрыстова аб’ядноўвае свае намаганні, каб у яднанні адказаць на іх просьбу».
На сайце «Галасы мучанікаў» заклікалі вернікаў спланаваць асабісты ўдзел і ўдзел царквы ў Міжнародным дні малітвы за пераследаваную царкву.