БУДЗЬЦЕ МУЖНЫМІ! АДВАГІ! – Малітоўны семінар ан-лайн (21.10.2020).
-Увечары 21 кастрычніка 2020, напярэдадні літургічнага ўспаміну св. Яна Паўля ІІ прайшоў міжнародны і міжканфесійны малітоўны семінар, у час якога хрысціяне з Італіі, Германіі, Беларусі, Расеі, Украіны, Польшчы, Чэхіі ды Казахстана маліліся за Беларусь.
-Гэта была эстафета рэфлексіі і малітвы (рэалізаваная ў розных формах сувязі ан-лайн), інспіраваных першай энцыклікай Яна Паўла ІІ аб годнасці чалавека “Redemptor hominis” (Адкупіцель чалавека, 1979) і Апостальскім пасланнем “Orientale Lumen” (Святло Усходу, 1995).
-Дэвізам семінара былі словы, якія 5 студзеня 2005 г. Папа Ян Павел ІІ накіраваў да беларускіх грэка-католікаў “Будзьце мужнымі! Адвагі!”
-Важным духовым заахвочваннем для удзельнікаў семінара быў так сама заклік Папы Францішка, які ён выказаў у рамках міжрэлігійнай сустрэчы «Ніхто не збаўляецца ў адзіночку. Мір і братэрства», што прахадзіла ў Рыме 20 кастрычніка 2020 г. “Мір з’яўляецца прыярытэтам кожнай палітыкі. Бог будзе патрабаваць справаздачы ў кожнага, хто не шукаў міру або распальваў напружанасць і канфлікты” (Папа Францішак).
-Італьянскія ўдзельнікі малітоўнага семінара ўзгадалі так сама словы архімандрыта Сяргея (Гаека), якія ён выказаў 29 жніўня 2020 г. з нагоды малітвы за Беларусь у базыліцы св. Яна на Латэране: “Старажытная Базыліка св. Яна Хрысціцеля на Латэране (у Рыме) – з’яўляецца сёння асаблівым месцам, дзе мы хочам маліцца за ўсіх, хто ў гэтыя дні ў Беларусі стаў ахвярамі гвалту і катавання з боку сілавікоў. Ісус Хрыстос побач усіх нявінна пацярпелых – веруючых і няверуючых. Хрыстовая Царква – на базе Слова Божага – асуджае ўвесь гэты дэманічны гвалт і нясе пацярпелым духовую і маральную падтрымку. Молімся за пацярпелых, за ўсіх валанцёраў і медпрацаўнікоў, якія нясуць дапамогу. Божая справядлівасць існуе”.
-Удзельнікі семінара вырашылі працягнуць малітву за Беларусь 22 кастрычніка 2020, у дзень ушанавання памяці Папы Яна Паўла ІІ.