У суботу, 24 кастрычніка 2020 г., у Ватыкане паведамілі, што Святы Айцец спыніў мандат Апостальскага…

У суботу, 24 кастрычніка 2020 г., у Ватыкане паведамілі, што Святы Айцец спыніў мандат Апостальскага Адміністратара sede vacante Экзархата для ўкраінцаў католікаў візантыйскага абраду, якія пражываюць у Італіі, у асобе кардынала Анджэла Дэ Данаціса, вікарыя Яго Святасці для Рымскай дыяцэзіі. У той жа час паведамляецца, што Святы Айцец прызначыў Апостальскім Экзархам для ўкраінцаў католікаў візантыйскага абраду, якія пражываюць у Італіі, дастойнага біскупа Дыянісія Ляховіча, ЧСВВ, былога дэлегата гэтай царкоўнай структуры, перанёсшы яго з тытулярнай сядзібы Эгнацыі.