16 лістапада – дзень ушанавання Абраза Ма́ці Бо́жай Вастрабра́мскай — адной з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі і Літвы, цудатворны Абраз Маці Божай, які знаходзіцца ў віленскай Вострай браме. (Адносіцца да рэдкага тыпу выявы Багародзіцы без дзіцяці на руках). Найсв. Багародзіца прадстаўленая на гэтым Абразе носіць тытул Mater Misericordiae – Маці Міласэрнасці, шануецца рыма-католікамі, грэка-католікамі, праваслаўнымі. Пад апекай Маці Міласэрнасці грэка-католікі Беларусі пачынаюць Перадкалядны пост – час асаблівага духовага ползвігу.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ