ДОБРАЯ ЗВЕСТКА з КІЕВА: Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы сустрэўся з дэлегацыяй Канстанцінопальскага патрыярхата.
+15 снежня 2020 г., Вярхоўны Архібіскуп УГКЦ Блажэннейшы Святаслаў (Шаўчук) сустрэўся з мітрапалітам Гальскім Эмануілам. У сустрэчы, якая адбылася ў рэзідэнцыі першаіерарха УГКЦ у рамках візіту ветлівасці прадстаўнікоў Канстанцінопальскай Праваслаўнай Царквы, прынялі таксама ўдзел а. Ігар Шабан, старшыня Камісіі УГКЦ па міжканфесійных і міжрэлігійных адносінах, і Якаў Крочак, асабісты дыякан Патрыярха Варфаламея.
Падчас сустрэчы мітрапаліт Эмануіл падзякаваў Блажэннейшаму Святаславу за віншавальны ліст, накіраваны напярэдадні Патрыярху Варфаламею з нагоды свята апостала Андрэя, апекуна Канстанцінопальскай Царквы. Падчас размовы бакі абмеркавалі стан сучаснага экуменічнага дыялогу на глабальным і мясцовым узроўнях і выказалі спадзяванне на далейшае супрацоўніцтва.
Блажэннейшы Святаслаў падзякаваў мітрапаліту Гальскаму Эмануілу за візіт і перадаў прывітанне Свяцейшаму Патрыярху Варфаламею. У канцы сустрэчы адбыўся абмен памятнымі падарункамі.
(Паводле інфармацыі Дэпартамента інфармацыі УГКЦ).