СУБОТА, дзень малітвы за памерлых. Узгадайма +а. ВІКТАРА ДАНІЛАВА – ён памёр ў г. Яраслаў (Расея) 4 гады таму, у ноч на 7 снежня 2016 г. – на 90-ым годзе жыцця. Віктар Данілаў у студэнцкія гады быў зняволены ў сталінскі канцлягер, дзе прабыў сем гадоў. Там, у зняволенні, ён прыйшоў да веры, а выйшаўшы на свабоду, прысвяціў усё сваё жыццё служэнню хрысціянству. У Гародні ён стаў уніяцкім святаром, пазней быў дэканам Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы. Аўтар шматлікіх тэалагічных працаў. Дзякуй, Госпадзе за жыццё і служэнне слугі Твайго святара Віктара.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ