З св. ЯЗЭПАМ на шляху да РАСТВА ХРЫСТОВАГА. ++У мінскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа (в…

З св. ЯЗЭПАМ на шляху да РАСТВА ХРЫСТОВАГА. ++У мінскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6) маем дадатковую Боскую Літургію ў серады 16 і 23 снежня, у 18:30. Ёсць магчымасць да св. Споведзі і Духоўнай размовы. + У Сераду 16 снежня молімся за тых, што ў зняволенні (у турмах, ІЧУ ітд.). На малітву запрашаем роднх, сяброў і тых, хто ўжо выйшоў на волю. У гэты ж вечар да малітвы можна далучыцца духова. +++У гэтыя няпростыя дні Перадкаляднага посту будзем карыстацца Божымі ласкамі.