У ЮБІЛЕЙНЫМ ГОДЗЕ СВ. ЯЗЭПА: Ад 16 снежня да 27 снежня 2020 (свята Праведнага Язэпа) кожны дзень чыт…

У ЮБІЛЕЙНЫМ ГОДЗЕ СВ. ЯЗЭПА: Ад 16 снежня да 27 снежня 2020 (свята Праведнага Язэпа) кожны дзень чытаем адзін Кандак і адзін Ікас “Акафіста святому і праведнаму Язэпу”.
ДЗЕНЬ ІI (17 снежня):
=КАНДАК 2=
Бачачы Дзеву Марыю, выхаваную пры храме і паўналетнюю, першасьвятар Захарыя ўсклікнуў да Госпада: Госпадзе, пакажы мужа, дастойнага заручыцца з Дзеваю. Калі ж заквітнеў жэзл Язэпа, даручаючы яму Дзеву, засьпяваў Богу: Алілуя.
=ІКАС 2=
Зразумела ўсім канцам зямлі твая праведнасьць, сьвяты Язэпе, бо непараўнальнага гонару ўдастоіўся ты быць абручнікам Найблаславёнае Дзевы, зь Яе бо бяз мужа выйшаў Хрыстос Бог. На гэта ты быў выбраны дзеля моцнае веры, чысьціні, пакоры і посьпеху ў добрых справах. Таму і мы пяем табе:
Радуйся, які праведна з Найчыстай заручыўся; Радуйся, муж веры, які прыняў у дом свой Сьвятую Дзеву Марыю, Якая вераю сталася Пасадам Божым;
Радуйся, пакорны духам; Радуйся, просты сэрцам;
Радуйся, дабрадзейнасьцямі ўпрыгожаны; Радуйся, сьвяты, які Найсьвяцейшай паслужыў;
-Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.