У Юбілейным Годзе св. Язэпа – НА ШЛЯХУ да РАСТВА ХРЫСТОВАГА – молімся “Акафістам да св. Язэпа. +8 снежня 2020 г. Яго Святасць Папа Францішак апублікаваў Апостальскі ліст “Patris corde” – “Бацькоўскім сэрцам”, у якім з нагоды 150-годдзя прызнання св. Язэпа Апекуном Каталіцкай Царквы, абвясціў Юбілейны Год св. Язэпа: з 8 снежня 2020 г. па 8 снежня 2021 г. +На час Юбілейнага Года Святы Айцец удзяліў спэцыяльныя адпусты (індульгенцыі) – між іншымі за пабожнае чытанне “Акафіста да св. Язэпа” (нават яго часткі) – у духу малітвы за ганімую Царкву.
+ДЗЕНЬ І (16 снежня): =Кандак 1= Выбраны Абручнік Найсьвяцейшай Дзевы Мары, ты песьціў і карміў Богачалавека, праведны Язэпе, праслаўляем тваё служэньне невымоўнай тайне ўцелаўленьня Бога Слова, і пахвальную песьню пяем табе. Ты ж цяпер, дастойны стаяць перад пасадам Хрыста Бога нашага, маліся за нас, якія пяем табе: Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоў ны заступнік душаў нашых.

=Ікас 1= Неспасьцігальная нават для анёлаў тайна нараджэньня Бога Слова ад Беззаганнай Дзевы захаваная была чыстаю ад паклёпу людзкога і подступу д’ябла. Бог жа выбраў цябе, праведны Язэпе, пакорны апякуне, быць ахоўнікам і сьведкам дзявоцтва Найсьвяцейшай Марыі. Дзеля гэтага праслаўляем цябе, як выбранага тайніка Божага, і ўсклікаем табе:
Радуйся, пачэсны парастак з кораня Ясеевага; Радуйся, унутрана ўпрыгожаны царскай годнасьцю; Радуйся, у беднасьці зямной духоўнае набыў багацьце; Радуйся, у няведаньні прыдбаў славу вечную;
Радуйся, больш слаўны за ўладароў; Радуйся, больш праведны за праайцоў і патрыярхаў;
Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.