6 снежня 2020 – МІЖНАРОДНЫ і МІЖКАНФЕСІНЫ ўспамін СВ. МІКАЛАЯ ў АМСТЭРДАМЕ запланаваны на сёння (6 снежня 2020) перад рыма-каталіцкай Базылікай св. Мікалая Мірлікійскага (Basiliek van de Heilige Nicolaas, асвячанай 7 лютага 1887), што стаіць на беразе мора). Успамін вялікага іерарха будзе нагодай да малітвы за супольнасці і парафіі, што носяць імя св. Мікалая. +++ Група сяброў Беларусі (з Бенілюксу) будзе маліцца за Беларусь, за лекараў і хворых на каранавірус, за Мінскую грэка-каталіцкую парафію св. Міколы Цудатворцы. Частка праграмы пройдзе on-line, частка in-real. Чакаецца ўдзел архімандрыта Сяргея (Гаека) і групы беларусаў з Нідэрландаў і Германіі.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ