Зіма нагадала пра сябе. Прагноз надвор’я, як у нас кажуць, — “добры гаспадар сабаку на вуліцу не выгане”. Людзі зьдзіўляюцца, чаму птушкі так разьляніліся, што замест далёкага, але цёплага выраю , засталіся зімаваць у сваёй лужыне ў гарадзскім парку, туляцца зараз галодныя і халодныя да кучы. Шчырая просьба, мы з вамі таксама “пералётныя птушкі” у Польшчы, давайце падтрымаем “братоў меньшых”. Адно, што хлебам іх не частуйце, ім кепска робіцца ад нашых куліранарных густаў. Крупы, гарох у Польшчы дастаткова танныя. Можна таксама частаваць пакроенай на дробныя кавалачкі варанай гароднінай. Дапамажыце тым, хто зараз не можа дапамагчы сабе сам.