“Дзякуй, Дональд!” — акцыя перад Амбасадай ЗША ў Варшаве
Дата: 14 верасня
Час: з 12:00 да 14:00
Месца: перад Амбасадай ЗША, Al. Ujazdowskie 29/31, Варшава
Запрашаем усіх далучыцца да акцыі, прысвечанай вызваленню чарговай групы палітычных зняволеных у Беларусі.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі публічна выкажуць падзяку Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу і яго камандзе за велізарныя намаганні, якія яны прыкладаюць дзеля як мага хутчэйшага вызвалення ўсіх закладнікаў, якіх утрымлівае дыктатар Лукашэнка.
Бярыце з сабой сцягі, малюйце плакаты і прыходзьце ў нядзелю!
@democraticBLR