Прэзентацыя “Турэмнага зборніка” у Варшаве8 траўня ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя зборніка твораў …

Прэзентацыя “Турэмнага зборніка” у Варшаве

8 траўня ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя зборніка твораў беларускіх палітвязняў, напісаных у 2020-2023 гадах.
У кнігу ўвайшлі вершы, казкі, успаміны, апавяданні і публіцыстычныя тэксты на беларускай і рускай мовах 52 зняволеных па палітычна матываваных крымінальных справах, большасць з якіх і цяпер знаходзіцца за кратамі.

Аўтарка прадмовы да выдання пісьменніца Ева Вежнавец адзначае: “Творчасць беларускіх палітвязняў – гісторыя асвойвання траўматычнага досведу, неаднакроць блізкага да смяротнага, і гісторыя пераўтварэння гэтага досведу ў высокае, простае і светлае, што асабліва добра відно з цёмнага лёху”.

На вокладцы – малюнак мастака-нонканфарміста, перформера Алеся Пушкіна, ягонае жыццё год таму забрала гарадзенская турма.

Толькі падчас прэзентацыі асобнік кнігі можна будзе атрымаць у падарунак, скарыстайцеся такой магчымасцю.

Адрас: pl. Konstytucji, 6
8 траўня
 Серада 18:30
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam