Ініцыятыўныя беларусы Варшавы заклікаюць усіх ахвотных 13-14 ліпеня разам наведаць Грунвальд – мясціну гэраічнай вайсковай славы польскіх і беларуска-літоўскіх ваяроў! Сярод вялікай праграмы, арганізаванай палякамі будзе магчымасць паглядзець мясцовы музей, вайсковую тэхніку, убачыць рэканструкцыю бітвы, а таксама шмат чаго іншага
Таксама ёсьць прапанова разам увечары 13 ліпеня сабрацца вакол супольнага агня, а 14 ліпеня – арганізаваць экскурсію