Праваабаронцам стала вядома, што некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення
Верагодна, гэта звязанае з тым, што частка палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні — ім прыйшлося пісаць прашэнне на імя Лукашэнкі. Вядома, што замест гэтых людзей выйсці на волю прапанавалі іншым палітвязням. Таксама паведамляецца, што працэдура вызвалення адбывалася вельмі хутка — некаторым нават не далі сабраць свае рэчы.
Нагадаем, праваабаронцам дакладна вядома пра 18 палітзняволеных, якія 3 ліпеня выйшлі на волю. Сярод іх — 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.
Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі 3 ліпеня на волю, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
«Не сведчыць пра сур’ёзныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека». Праваабаронца «Вясны» каментуе вызваленне палітвязняў