Хутка 25 сакавіка – наш Дзень Волі. Прапануем згадаць яго гісторыю.
1918 год. Менск. Вуліца Серпухаўская (сучасная Валадарскага 9). Рада БНР абвяшчае Трэцюю Устаўную грамату – паўстае Беларуская Народная Рэспубліка, незалежная і вольная дзяржава. Афіцыйнаю моваю абіраюць беларускую, сталіцаю – Менск, сімваламі – герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг.
Але святкуюць Дзень Волі толькі з 1980-х, часу абуджэння нашае нацыі. Тады гісторыкі вызначылі: абвешчанне БНР – пачатак фармавання незалежнае дзяржавы беларусаў.
З 1990-х святкаванне атрымлівае палітычны змест. Штогод 25 сакавіка адбываюцца акцыі пратэсту: беларусы нагадваюць уладам пра законы і выступаюць супраць дыктатуры. Аж да 2018 года за ўдзел у Дні Волі нам прызначаюць арышты ды штрафы. Але ў 100-я ўгодкі БНР адбываецца нечаканае: улады дазваляюць свята ды яшчэ і ў сэрцы Менску – каля Опернага тэатру.
2021 год. Афіцыйнага дазволу збірацца ў Дзень Волі няма, але для беларусаў ён усё адно застаецца святам.
#by_prosvet_история #щепотка_истории