5 лістапада 1951 г. у Менску адкрылі
першую буйную ўніверсальную краму – ГУМ*. Яе будынак лічыцца помнікам архітэктуры ХХ ст. Для аздобы выкарысталі ляпныя элементы, мармур, крышталь, вітражы, узвялі шырокія лесвіцы і калоны. Хол універмага імгненна стаўся месцам сустрэч закаханых.
*«Галоўны ўніверсальны магазін» – першая крама Беларусі, дзе ўвялі сістэму самаабслугоўвання.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
“Кожны дзень”.
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch