«Cela #18» (Камера #18) выдадзеная ByProsvet у межах праекту «Август2020». Кніга прысвечаная 36 жанчынам, якія апынуліся замкнёнымі ў адной маленечкай камеры на Акрэсціна ў жніўні 2020 г., і апавядае пра тое, што ім давялося перажыць у нялюдскіх умовах.
Спікеры:
dr Wojciech Tworek (Katedra Judaistyki Uniwersytetu Wrocławskiego),
dr Katarzyna Taczyńska (Instytut Slawistyki Polskiej Akademii Nauk),
Аліна Коўшык – прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні.
Сустрэчу ўзначаліць dr Rigels Halili – культурны антраполаг, філолаг, гісторык, кіраўнік балканскай спецыялізацыі Studium Europy Wschodniej (SEW) і Koła Naukowego SEW.
20 лістапада 2023, панядзелак
18:00
Witryna Domu Wschodniego, pl. Konstytucji 6, Warszawa, уваход з боку ul. Koszykowej
Мова сустрэчы – польская, з паралельным перакладам на беларускую.
Суарганізатары імпрэзы: Studium Europy Wschodniej UW і Koło Naukowe SEW UW.
Набыць кнігу і такім чынам падтрымаць самвыдат у Беларусі можна па спасылцы. Выданне даступнае ў тым ліку на ангельскай і расейскай мовах.