15 студзеня 1994 г. Беларусь наведаў Біл Клінтан. Яго сустракалі Станіслаў Шушкевіч і Вячаслаў Кебіч. Палітык быў у Беларусі толькі дзень, але паспеў наведаць Курапаты, дзе ўсклаў кветкі, каб ушанаваць памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Тады сама адкрыў ва ўрочышчы мемарыяльны знак ад народу ЗША, які назвалі «лава Клінтана».