18 лютага 1922 г. у вёсцы Звянячы нарадзіўся мастак Міхаіл Савіцкі. Прайшоў праз канцлагеры Бухэнвальд і Дахаў*. Пісаў на тэму вайны, роднай вёскі, стварыў партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, віленскіх беларускіх дзеячаў. Аўтар вядомай «Партызанскай мадонны».
*Браў удзел у супраціве зняволеных. За спробу ўцячы яго асудзілі на расстрэл, але вязняў паспелі вызваліць амерыканскія салдаты.