26 лютага 1940 г. у вёсцы Суцін нарадзіўся музыка і педагог Уладзімір Пузыня*. Загадваў майстэрняй рэстаўрацыі, рамонту і вырабу народных інструментаў Менскага інстытуту культуры. Рабіў аэрафоны, дуды, колавыя ліры, басэтлі. Стварыў музей нашых старажытных інструментаў.
*На сцэну заўсёды выходзіў у белай вышыванцы, усміхаўся і пачынаў граць. На яго пахаванні гучала беларуская дуда.