Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальных палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне…
Пімен Панчанка, урывак з верша «Родная мова» (1964)
Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch