6 сакавіка 1990 г. у Менску з’явіўся аргкамітэт Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»*. 10 верасня на адмысловай канферэнцыі зацвердзілі яго статут, прэзідэнтам абралі Васіля Быкава, старшынём Рады – Яўгена Лецку. У 2021 г. арганізацыю ліквідавалі ўлады Беларусі.
*«Бацькаўшчына» ладзіла імпрэзы для ўмацавання беларускай ідэнтычнасці, абараняла правы беларусаў за мяжою. Іхнаю працай у 2014 г. прынялі закон «Аб беларусах замежжа».