28 сакавіка 2016 г. у Кіеве адкрылі помнік* беларусам, якія загінулі за Украіну ў часе Рэвалюцыі Годнасці і расейска-ўкраінскай вайны. Памятны знак выканалі ў колерах нацыянальнага беларускага сцяга, з гербам Пагоня і здымкамі Міхаіла Жызнеўскага, Алеся Чаркашына, Віталя Ціліжэнкі. Змясцілі яго на будынку №22 на вуліцы Беларускай.
*Аўтар Глеб Гржабоўскі. Ягоны сын загінуў у баях у Данецкім аэрапорце.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
«Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch