23 студзеня 1793 г. падпісалі дамову пра другі падзел Рэчы Паспалітай. Расея забрала цэнтральную ча…

23.01.2025ByProsvet

23 студзеня 1793 г. падпісалі дамову пра другі падзел Рэчы Паспалітай. Расея забрала цэнтральную частку Беларусі і Правабярэжную Украіну, а Прусія – заходнюю частку Польшчы. Дамова набыла моц у ноч з 23 на 24 верасня ў Горадні: у Новым замку, пад наглядам расейскіх войскаў. Паслы РП зацята маўчалі на знак пратэсту. Сойм назвалі Нямым.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch

Каментарыі адключаныя.