19 красавіка 1918 г. у Кіеве адбылося першае супольнае паседжанне прадстаўнікоў урадаў БНР і УНР. П…

19 красавіка 1918 г. у Кіеве адбылося першае супольнае паседжанне прадстаўнікоў урадаў БНР і УНР. Першы раўнд перамоваў доўжыўся чатыры дні, да 22 красавіка. Паседжанні часам зацягваліся да сярэдзіны ночы. Але беларускі бок вымушана прыпыніў перамовы*, бо дэлегацыя была не ў поўным складзе. Пазнейшае ўзнаўленне перамоваў ужо не мела сэнсу, бо была абвешчаная Украінская Дзяржава. 
 
*Адным з невырашальных пытанняў засталася тэрытарыяльная прыналежнасць палескага рэгіёну.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch