Корпус/ByProsvet/23 красавіка 1586 г. Нясвіж атрымаў магдэбургскае права ад вялікага князя літоўскага Стэфана Баторы…
23 красавіка 1586 г. Нясвіж атрымаў магдэбургскае права ад вялікага князя літоўскага Стэфана Баторы…
23.04.2024
23 красавіка 1586 г. Нясвіж атрымаў магдэбургскае права ад вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя. Горад належаў Радзівілам і быў адным з цэнтраў культуры і навукі. Мікалай Радзівіл Сіротка запрасіў туды найлепшых майстроў свайго часу. Праз 10 гадоў у горадзе пабудавалі ратушу*.
*Помнік архітэктуры XVI–XVIII стст., найстаражытнейшы сярод будынкаў аналагічнага тыпу, захаваных на тэрыторыі Беларусі.