8 траўня 1945 г. Нямеччына падпісала акт капітуляцыі.
Спыніце гнеў, скажыце злосці: «Годзе!», Не парушайце мірны рух зямны. Імкніцеся, каб хоць адно стагоддзе Еўропа не стагнала ад вайны. Не трэба ў спрэчках браць у рукі зброю, Без зброі можна ісціну знайсці. Я не адзін з маленства песціў мрою Аб мірным у гармоніі жыцці.